Вяртанне сельскага святара: ён аднавіў пропаведзі ў YouTube
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пасля доўгага перапынку з'явілася новае відэа.
Пасля 10 месяцаў перапынку аднавіў дзейнасць праект «Пропаведзі сельскага святара», відэа якога набіралі тысячы праглядаў і атрымлівалі мноства пазітыўных водгукаў вернікаў.
Нагадаем, казанні ў рамках праекту чытае пробашч каталіцкай парафіі ў гарадскім пасёлку Шарашова Пружанскага раёну айцец Яцэк Дубіцкі. У сваіх відэа святар выкарыстоўвае нязвыклыя вобразы, жыццёвыя прыклады і прывязку да рэальнасці кожнага чалавека.
Для працяглага перапынку былі пэўныя прычыны, але яны не афішаваліся. Цяпер добрая навіна ў тым, што з'явілася новае відэа: у ім святар тлумачыць урывак з Евангелля, які прагучаў у нядзелю – Прыпавесць пра добрага самараніна.
У ёй Езус адказвае на пытанне законніка пра тое, «што рабіць, каб успадкаваць жыццё вечнае», то бок літаральна – як трапіць у Рай.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага ў Беларусі святара і яго абвінавачванне
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»