«Гэта будзе бомба!» Яшчэ ў адным касцёле Мінска з'явіцца арган
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Настаяцель дадаў, што інструмент павінны даставіць ужо ў лютым і паказаў, якім будзе арган.
У нядаўна асвечаным каталіцкім храме Божага Цела на вуліцы Герасіменкі на ўскраіне Мінска, дзе служаць айцы кармэліты босыя, неўзабаве з'явіцца арган. Пра гэта паведаміў у Threads айцец Сяргей Трысцень, настаяцель манаскай супольнасці кармэлітаў у Мінску.
«Хутка ў касцёле ўсталююць новы электронны канцэртны арган. Будзе інаўгурацыя і канцэрты. Запрашаем! Гэта будзе бомба!», – у крыху нечаканым стылі напісаў манах.
«Узарваць» Threads амаль атрымалася – пост «заляцеў» і набраў ужо звыш 6 тысяч праглядаў і сотні рэакцый. Цікава, што айцец Сяргей напісаў паведамленне на рускай мове, хоць раней заўсёды пісаў па-беларуску, і ў трэндзе гэтай сацсеткі цяпер менавіта беларуская мова.
Пробашч дадаў, што інструмент павінны даставіць ужо ў лютым і паказаў, якім будзе арган.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні
-
Нарэшце: старадаўні касцёл на Віцебшчыне, лёс якога хвалюе грамадскасць, пачалі ратаваць
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм