Парафію зняволенага ў Беларусі святара наведаў Мітрапаліт і благаславіў помнік, выробнік якога таксама арыштаваны
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ён не паспеў дарабіць помнік: няма ні крыжа, ні стэлы, ні аніякага надпісу з імем пахаванага.
Каталіцкае духавенства сабралося 7 траўня ў парафіі ў Альковічах Вілейскага раёну – нагодай стала святая Імша ў 30-годдзе смерці заслужанага святара, ксяндза Станіслава Кучынскага.
Гэта першы рэктар Гродзенскай духоўнай семінарыі, затым ён выконваў функцыю генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі. Станіслаў Кучынскі нарадзіўся ля Альковічаў і быў пахаваны тут на тэрыторыі касцёла.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў жалобную Імшу і благаславіў новы помнік на магіле ксяндза Кучынскага, усталяваны нядаўна да 30-й гадавіны смерці святара.
Як даведаліся каталіцкія вернікі Беларусі, выробнік гэтага помніка, прадпрымальнік з Заслаўя, быў арыштаваны прыкладна ў той жа час, што і пробашч парафіі ў Альковічах – ксёндз Анатоль Парахневіч.
Мяркуецца, што пробашч, рыхтуючыся да ўрачыстасці, замовіў новы помнік на магіле ксяндза Кучынскага. Прадпрымальнік вырабіў яго, але не паспеў да канца ўсталяваць усе дэталі, бо быў арыштаваны.
На здымках, якія апублікавала Гродзенская семінарыя, відаць, што помнік незавершаны: няма ні крыжа, ні стэлы, ні аніякага надпісу з імем пахаванага – толькі часовы партрэт.

Паводле здагадак вернікаў, падставай для арышту як прадпрымальніка, так і ксяндза Парахневіча, мог стаць іншы выраблены помнік. Распавядаць пра яго вернікі пакуль не спяшаюцца.
Афіцыйных справаздач аб урачыстасці пакуль няма, але вернікі даведаліся, што на Імшы маліліся таксама і за пробашча. Акрамя таго, вернікам перадалі, што інфармацыя пра інфаркт, які нібыта перажыў ксёндз Анатоль Парахневіч, недакладная. Ён адчувае сябе здавальняюча.
Паводле непацверджаных пакуль звестак, святара абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве», яго ўтрымліваюць у СІЗА КДБ.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Будславе ўсталявалі ўязны знак з выявай Панны Марыі
-
Як праходзяць у рэгіёнах Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
-
«Мой боль». На каталіцкіх могілках у Мінску пабудавалі сакрэтны будынак
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў