Logo
Print this page

Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы

Вернікі, якія не змаглі прыбыць на фэст, зноў атрымалі магчымасць далучыцца да падзеі дыстанцыйна.

Пешыя пілігрымы ўжо прыбылі ў Будслаў на фэст Божай Маці, увечары 3 ліпеня запланавана святая Імша для пілігрымаў. З некаторым спазненнем на канале Нацыянальнага санктуарыя пачалася анлайн-трансляцыя прывітання пілігрымаў.

Напярэдадні не было анонсу правядзення трансляцыі падзей фэсту, але цяпер яны з'явіліся на канале санктуарыя.

Анлайн глядзець працэсію і начную Імшу можна тут, трансляцыю святой Імшы 4 ліпеня – тут.

Такім чынам, вернікі, якія не змаглі прыбыць на фэст, зноў атрымалі магчымасць далучыцца да падзеі дыстанцыйна.

Прамую трансляцыю галоўнай Імшы 4 ліпеня ў 11.30 па тэлебачанні можна будзе паглядзець на канале «Беларусь 3».

Media

Last modified onПятніца, 03 Ліпень 2026 16:51
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.