Logo
Print this page

У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?

Ён быў на ўрачыстасцях у складзе дэлегацыі дыпламатычнай місіі Ватыкана.

На святочнай службе грэка-католікаў у Полацку 12 ліпеня і на ўрачыстасцях рыма-католікаў у Тракелях 11 ліпеня вернікі звярнулі ўвагу на новага святара – з Афрыкі. Верагодна, ён нядаўна прыбыў у Беларусь, бо яго заўважылі ўпершыню.

Да гэтага ў Беларусі быў толькі адзін святар з Афрыкі – айцец Майкл Уйяммаду, які служыць у Гомелі. Таму з'яўленне яшчэ аднаго святара афрыканскага паходжання адразу прыцягнула да сябе ўвагу.

У публікацыях пра ўрачыстасці ў Тракелях няма ўзгадак пра новага святара, а ў матэрыяле пра свята малітоўнага ўшанавання Полацкіх Пакутнікаў сярод ганаровых гасцей пералічаны «працаўнікі Апостальскай Нунцыятуры Кшыштаф Сэрока і Дон Люанж». Апошні – той самы святар з Афрыкі.

Аднак у Сеціве ніякіх узгадак пра яго знайсці не ўдалося. Наколькі стала вядома вернікам, насамрэч ён пакуль не працуе ў Нунцыятуры, а з'яўляецца студэнтам дыпламатычнай акадэміі і праходзіць практыку ў Беларусі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.