Logo
Print this page

«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара

Апякаць парафію часова будзе святар, які ўжо і так абслугоўвае тры супольнасці.

Рэаліі каталіцкай парафіі, пробашчу якой не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі: старадаўні касцёл, помнік архітэктуры [на фота] пакуль застаецца без святара, а супольнасць – без пастырскай апекі.

Гэта вынікае з апошніх аб'яў парафіі ў Ружанах, якія як ніколі кароткія: на працягу тыдня набажэнствы і святая Імша праводзіцца не будуць, толькі ў суботу і нядзелю Імша адбудзецца.

Таксама пазначана, што па важных пытаннях можна звяртацца да пробашча ў Івацэвічах – гэта 40 кіламетраў ад Ружанаў. Гэтага святара нядаўна прызначалі ў Івацэвічы, дзе ў сакавіку пробашчу – таксама польскаму святару, не працягнулі дазвол.

Акрамя Івацэвічаў пробашч мусіць абслугоўваць яшчэ дзве суседнія супольнасці. Цяпер дадалася чацвертая – у Ружанах, пакуль там не з'явіцца новы пробашч.

Біскуп Пінскі адзначаў, што дыяцэзіі вельмі складана, маючы недахоп мясцовых святароў, забяспечыць усе парафіі рэгулярнай душпастырскай апекай.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 01 Верасень 2026 10:26
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.