Logo
Print this page

Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна

Гэта псіхалагічная драма пра тое, як вера без любові ператвараецца ў каменны склеп.

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі святога Антонія ў Віцебску ксёндз Сяргей Сурыновіч напісаў мастацкі твор і 4 верасня выклаў яго для чытання онлайн.

Святара ведаюць як мастака – раней у Віцебску ладзілі яго персанальную выставу. А цяпер ён адкрыўся як пісьменнік.

У аповесці «Крушня» святар раскрывае вобраз жанчыны Станіславы, якая «трыццаць гадоў рупліва будавала ўласную «святасць», упэўненая, што трымае варту перад Богам»:

«Але гэты культ парадку патрабаваў чалавечых ахвяр: маўкліва загнаны ў магілу муж, замураваная яшчэ ў маленстве душа сына і ледзяная адчужанасць дачкі».

Як гаворыцца ў апісанні аповесці, «Крушня» – гэта глыбокая псіхалагічная драма пра тое, як вера без любові ператвараецца ў каменны склеп, а праведнасць – у татальны дэманізм.

Ужо з'явіўся першы водгук:

«Крушня ёсць у кожнага з нас. Невялікая, з двух-трох камянёў, але ёсць! Прачытаўшы аповесць, пачынаеш разумець, што пыхлівасць, упэўненасць у сваёй праваце – цяжкая кара для блізкіх, а найперш – для сябе».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.