Журналіст, забіты ісламістамі, маліўся ў вязніцы Ружанец
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
“Калі я знаходзіўся ў вязніцы, малітва давала мне ўнутраную свабоду”, - гаворыцца ў лісце Джэймса Фоулі, амерыканскага журналіста, на днях жорстка забітага ісламістамі ў Іраку.
Гэтыя словы ён напісаў пасля свайго першага зняволення, якое было ў 2011 г. у Лівіі.
У той час журналіст быў затрыманы на 45 дзён урадавымі войскамі. Пасля вызвалення ён апісаў перажытае ў лісце, адрасаваным каталіцкаму ўніверсітэту ў Маркецце, дзе ён вучыўся.
Джэймс Фоулі прызнаўся, што ў вязніцы яму найбольш было шкада сваю маці. Ён хацеў усталяваць з ёй кантакт і тады пачаў маліцца так, як яна, - малітвай Ружанца ўголас. Ён маліўся разам з журналісткай, якая знаходзілася ў вязніцы разам з ім. Па словах журналіста, гэты было для яго ўмацаваннем, бо замест таго, каб маўчаць, ён выражаў сваю слабасць і надзею, размаўляючы з Богам. Джэймс Фоулі падкрэсліў, што менавіта дзякуючы гэтай малітве ён ужо ў вязніцы атрымаў унутраную свабоду.
Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё
Related items
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- Святары з Шуміліна застаюцца ў зняволенні, таксама была затрымана парафіянка
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная