Logo
Print this page

Каталікі пачынаюць Адвэнт: абудзіць сэрцы да сустрэчы з Езусам

Галоўны сэнс Адвэнту - у імкненні да выканання запаведзяў любові, малітоўнай падрыхтоўцы душы да сустрэчы з Хрыстом.

Адвэнт пачынаецца ў гэтым годзе 30 лістапада і скончыцца ў Калядную ноч. Для каталікоў гэта не пост у традыцыйным разуменні, а час радаснага чакання Хрыста. У гэты перыяд Касцёл не загадвае каталікам рабіць абмежаванні ў ежы, але рэкамендуе самім выбраць для сябе "пастановы" і прытрымлівацца іх, каб глыбей адчуць радасць будучага Раства. Акрамя таго, падчас Адвэнту чытанні з Евангелля нагадваюць аб несумненным вяртанні, новым прыйсці Госпада.

- Адвэнт даецца, каб абудзіць нашыя сэрцы і ўбачыць, як Ісус ужо дзейнічае ў нашым жыцці, - адзначае пробашч гомельскай парафіі айцец Славамір.

 Святары нагадваюць, што галоўны сэнс Адвэнту - не ў абмежаванні сябе ў ежы, а ў імкненні да выканання Хрыстовых запаведзяў любові, малітоўнай падрыхтоўцы сваёй душы да сустрэчы з Хрыстом.

«Любоў церпіць доўга, умілажальваецца, любоў не зайздросціць, любоў не праслаўляе сябе, не ганарыцца, не бушуе, не шукае свайго, не раздражняецца, не намышляе ліха, не радуецца з няпраўды, а разам цешыцца з іьціны; усё пакрывае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё пераносіць», - піша апостал Павел.

Чытайце таксама:

Кароткая адвэнтовая катэхеза: Ісус прыходзіць, каб вырваць цябе са смерці! >>>

Пасланне Мітрапаліта на Адвэнт: крамы перапоўненыя рэкламай Раства, прапаноўваючы бессэнсоўны шопінг >>>

Біскуп заклікае вернікаў адмовіцца ад алкаголю да Калядаў >>>

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.