Logo
Print this page

Андэграўндны скульптар з Гомеля просіць ўратаваць яго работы з пластыліну

Нягледзячы на інваліднасць, майстар ужо шмат гадоў працуе ў склепе шматкватэрнага дома і стварае незвычайныя работы.

Андэграўндны гомельскі скульптар Яўген Багамаз нядаўна завяршыў сваю новую працу, якую назваў «Айцец і Сын ці Адплата». Майстар адлюстраваў Бога-Айца і Ісуса Хрыста, прычым, далоні Абодвух прабітыя адным цвіком. Скульптар паказаў Госпада з рагамі, такі нязвыклы вобраз можа шакаваць гледача, але аўтар менавіта так ўбачыў Бога і адзначыў, што гэта не супярэчыць хрысціянскаму вучэнню - бо Бог можа прымаць любое аблічча. Крыж Езуса над галавой Айца ператвараецца ў меч адплаты ў момант Страшнага суда.

Як і практычна ўсе работы Яўгена Багамаза, новая скульптура выкананая з пластыліну - адзінага даступнага для майстра матэрыялу. Нягледзячы на сваю інваліднасць скульптар ужо шмат гадоў працуе ў склепе шматкватэрнага дома і стварае незвычайныя работы, якіх у яго ўжо каля 90 (падрабязней >>>). Аднак з часам пластылін псуецца і скульптуры знікаюць. Таму майстар просіцца адгукнуцца неабыякавых і дапамагчы перавесці хаця б некалькі скульптур у больш даўгавечны матэрыял.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.