Logo
Print this page

Каталіцкі біскуп Казімір павіншаваў праваслаўнага ўладыку Стэфана з Раством + прыгожая ВІДЭА-калядка

Парафіяне касцёла жадаюць праваслаўным братам хадзіць па шляхах Гасподніх і быць шчаслівымі ў Яго любові.

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы Беларусі Казімір Велікаселец, які жыве і служыць у Гомелі, павіншаваў біскупа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана са святам Божага Нараджэння. Каталіцкі іерарх пажадаў праваслаўнаму ўладыку Божага благаслаўлення ў служэнні, здароўя, светлых дзён і сардэчнай радасці.

Парафіяне гомельскага касцёла віншуюць праваслаўных братоў, якія святкуюць Раство Хрыстова па Юліянскім календары, і жадаюць у гэтым свяце Раства знайсці для сябе добрую вестку пра тое, што Ісус увайшоў і ўваходзіць у вашае жыццё, каб зрабіць яго сапраўды шчаслівым.

Жадаем кожнай сям'і, кожнаму дому блаславення Божага. Як пасля сустрэчы з Езусам тры чараўнікі пайшлі іншым шляхам, вяртаючыся ў сваю краіну, жадаем ў гэтым новым годзе таксама хадзіць па шляхах Гасподніх у паслухмянстве Богу і быць шчаслівымі ў Яго любові. Хай Віфлеемская зорка ззяе ў вашым сэрцы!

Media

Last modified onАўторак, 06 Студзень 2015 17:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.