Logo
Print this page

Гомельскія каталікі ўступілі ў Вялікі пост праз Літургію пакаяння [фота]

Свой грэх нельга спісаць на дзяржаву, сужэнца, начальніка - за свой грэх кожны адказвае асабіста.

У дапамогу вернікам, якія рыхтуюцца да Вялікадня праз Вялікі пост, што пачаўся 13 лютага, у гомельскім касцёле прайшла Літургія пакаяння. Перад сакрамэнтам споведзі пробашч звярнуўся да вернікаў з адказам на пачутыя падчас літургіі чытанні:

- Свой грэх нельга спісаць на дзяржаву, сужэнца, начальніка на працы - за свой грэх адказвае кожны асабіста. Але нашыя грахі заўсёды падаюць на іншых, нашае разбурэнне перадаецца нашым блізкім, грамадству. Ці думаў хто-небудзь з нас, што наша жыццё мае дачыненне да сітуацыі ва ўсім свеце? Паглядзіце на 12 Апосталаў, якія перавярнулі ўвесь свет! Тое, што робіцца рукамі і сэрцамі хрысціян, мае вялікае значэнне. Але ў сродках масавай інфармацыі не кажуць пра тое, якое дабро здзяйсняецца хрысціянамі, а толькі зло - нешта знайшлі і сталі тыражаваць, але ніхто не кажа пра справы міласэрнасці, дапамогі для бяздомных і хворых, абвяшчэнне Евангелля. Колькі людзей навяртаюцца і знаходзяць сэнс жыцця, колькі ўратаваных сем'яў, колькі ўратаваных дзяцей ад смерці праз аборты! - адзначыў айцец Славамір. - І нам так важна любіць Госпада ўсім сэрцам сваім, усімі сіламі, каб адрынуць ад сябе пыху, дробязнасць, прыхільнасць да поспехаў, тэлевізараў, коткаў, сукенкаў, дзяцей, бацькоў - адрынуць ўсе грахі нашы!

Спавядаць мясцовых вернікаў дапамагалі пробашчы храмаў з іншых гарадоў Гомельскага рыма-каталіцкага дэканата.

Last modified onСубота, 23 Люты 2013 00:26
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.