Місіс Беларусь з білбордаў ў цэнтры Гомеля агітуе супраць абортаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Захоўваць жыццё Юлія Перагудава заклікае разам са сваімі двума дзецьмі.
Нядаўна на вуліцах Гомеля з'явіліся тры сацыяльных білборды з Місіс Беларусь - 2014 гамяльчанкай Юліяй Перагудавай і яе дзецьмі. Самая прыгожая сямейная жанчына Беларусі заклікае не рабіць аборты і захоўваць жыццё. Адзін з білбордаў усталяваны на галоўнай вуліцы Савецкай - каля праваслаўнага Свята-Траецкага храма і каталіцкага Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы.
Таксама з удзелам Юліі выпушчаны кароткі сацыяльны відэаролік на гэтую ж тэму. Яго ўжо дэманстравалі па нацыянальным тэлебачанні.
Нагадаем, першая ў гісторыі краіны Місіс Беларусь, 31-гадовая гамяльчанка Юлія Перагудава разам са сваім мужам Дзмітрыем ўдзельнічала ў вулічных акцыях у Гомелі па раздачы інфармацыйных матэрыялаў на тэму абортаў. У сям'і Юліі і Дзмітрыя ўжо двое дзяцей. Самая прыгожая сямейная жанчына Беларусі ўбачыла сваё пакліканне ў барацьбе за захаванне новага жыцця і сама патэлефанавала ў грамадскае аб'яднанне «Выратаванне немаўлятаў», прапанаваўшы свае паслугі.
- Мне вельмі балюча глядзець на дарослых жанчын, якіх некалі не спынілі ад абортаў. Цяпер яны спрабуюць нарадзіць, але беспаспяхова. Сутыкнуўшыся з многімі такімі жанчынамі, я зразумела, што мой абавязак - спыняць новае пакаленне ад абортаў, - тлумачыць свае матывы Юлія.
Місіс Беларусь агітуе супраць абортаў не толькі жанчын, але і мужчын:
- Калі яны адпраўляюць сваіх любімых на аборты, часта нават не ўсведамляюць, якога роду гэта будзе працэдура. А з дзяўчатамі таксама размаўляю пра тое, у чым розніца шлюбу афіцыйнага і грамадзянскага, і чым звычайна заканчваецца моднае сёння сужыццё.
Media
Related items
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў