Італьянскі мастак піша фрэску ў гомельскім касцёле - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Карціна распавядае пра Апошні суд і нагадвае, што ёсць час Божай міласэрнасці, але прыйдзе і час Апакаліпсісу.
У Гомель зноў прыбыў вядомы італьянскі мастак Фабіа Нанэс. Нагадаем, у 2012 годзе ён распісаў алтарны абраз у гомельскай рыма-каталіцкай царкве Нараджэння Божай Маці. А зараз піша ў касцёле новую фрэску - на тэму Апошняга суда.
Фабіа разам са сваім сынам прыехалі ў Гомель у Папяльцовую сераду і адразу пасля Імшы, якой пачаўся Вялікі пост, прыступілі да працы. Усяго за два дні італьянцы ўпрыгожылі практычна ўсю сцяну. Новая карціна таксама выканана ва ўсходняй, візантыйскай традыцыі, і па стылі дапаўняе алтарны абраз.
- Карціна распавядае пра Апошні суд і нагадвае, што ёсць час Божай міласэрнасці, у якім зараз знаходзімся, але прыйдзе таксама і час Апошняга суда, пра які кажа Апакаліпсіс. Таму на выхадзе з храма вырашылі напісаць такую фрэску: каб пасля таго, як ўдзельнічалі ў Імшы, слухалі Божае слова, прынялі Цела і Кроў Хрыста, які дае нам Жыццё Вечнае, ішлі па дарозе, якая нас давядзе да Божага Валадарства. І сюжэт карціны гаворыць, што праходзіць гэтая дарога праз справы міласэрнасці, - тлумачыць пробашч храма айцец Славамір Ласкоўскі. - Таксама фрэска нагадвае, што Бог дае нам права выбару: або жыццё, або смерць, а выбар за кожным з нас. Выява Хрыста ўгары карціны кажа пра тое, што без Яго ўвайсці ў Валадарства Нябеснае немагчыма.
Фабіа з сынам працавалі цэлымі днямі, уключыўшы на ноўтбуку класічную музыку. Фрэска ўжо практычна скончана, а заплацяць мастакам з ахвяраванняў вернікаў.
Related items
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
У вязаным трэндзе – цяпер і касцёлы Беларусі: іх «намаляваў» гід
-
Два гады, як зняволены ксёндз Акалатовіч: «Малюся, каб годна прайсці выпрабаванні»