Logo
Print this page

Гомельскія каталікі пачалі малітву аб выбары новага Папы

Дата канклава пакуль не названая, чакаецца, што ў ім возьмуць удзел больш за сто кардыналаў.

4 сакавіка ў Ватыкане прайшла агульная кангрэгацыя кардыналаў, на якой іерархі абмеркавалі пытанні, звязаныя з арганізацыяй канклава - схода кардыналаў для абрання новага Папы.

А ў гэты час у гомельскай рыма-каталіцкай царкве пачалі малітву за кардыналаў, якія будуць выбіраць Пантыфіка. Вернікі прачыталі Літанію да Святога Юзафа. Таксама пробашч парафіі айцец Славамір заклікаў каталікоў самастойна маліцца за кардыналаў да таго часу, пакуль не будзе названа імя новага Папы Рымскага.

Дата канклава пакуль не названая. Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел больш за сто кардыналаў. Шмат каму з іх ужо споўнілася 80 гадоў, таму яны не змогуць непасрэдна ўдзельнічаць у выбарах.

Last modified onЧацвер, 07 Сакавік 2013 01:27
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.