Logo
Print this page

У сацсетках створана ініцыятыва няспыннай малітвы за Беларусь

Кругласутачная чарга складаецца мінімум са 168 чалавек, кожны з якіх на працягу гадзіны моліцца за краіну.

У сацсетках маладыя католікі стварылі ініцыятыву «Няспынная малітва за Беларусь».

- Збіраемся разам, каб пачаць няспынную малітву за Беларусь. Кругласутачная малітоўная чарга будзе складацца мінімум са 168 чалавек, кожны з якіх на працягу адной гадзіны раз на тыдзень моліцца за краіну. Далучайцеся, калі ласка, выбірайце сваю гадзіну. «Там, дзе двое ці трое сабраліся ў Імя Маё, там і Я пасярод іх». Беларусь патрабуе нашай малітвы! - заклікаюць ініцыятары.

Пакуль у адпаведнай групе ў сацсетцы "Вконтакте" (vk.com/club89279497) каля 30 чалавек. Аналагічная група створана таксама ў сацсетцы "Фэйсбук", тут да ініцыятывы далучыліся ўжо 180 чалавек: facebook.com/groups/796171523807725

Створана онлайн-табліца, дзе распісаны ўжо занятыя гадзіны.

Last modified onСерада, 11 Сакавік 2015 15:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.