Logo
Print this page

Гомельцаў навучаць распісваць Велікодныя яйкі + ФОТА выставы «Разьба па шкарлупіне страусіных яек»

Для жадаючых распісаць яйка і падарыць яго праваслаўным сябрам на Вялікдзень майстар-клас абыйдзецца ў 35 тысяч рублёў.

9 красавіка ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля адкрылася выстава прыватнай калекцыі «Разьба па шкарлупіне страусіных яек», дзе прадстаўлены работы майстра Дзмітрыя Дзенісенкі з Украіны.

- Мастацкая разьба па шкарлупіне яек з'яўляецца рэдкім і зачаравальным відам мастацтва. Гэта складаная, тонкая, філігранная, ювелірная тэхніка. Яна выклікае захапленне і здзіўленне. Лёгкасць, якой напоўнены высокамастацкія творы, дзівяць і захапляюць, - гавораць у музеі.

Асаблівай увагі заслугоўвае цыкл твораў Дзмітрыя Дзенісенкі пад назвай «Via Dolorosa. Дарога смутку ». Гэта дарога, па якой Ісус Хрыстос прайшоў ад месца прысуду да месца пакарання - Галгофы.

Падчас выставы для ўсіх жадаючых наведвальнікаў правядуць майстар-клас па роспісу Велікодных яек. Бо ў хрысціянскай традыцыі іх прынята не толькі фарбаваць, але і распісваць - лініямі узораў яйкі як бы нагадваюць аб біцці Хрыста. Таму фарбаваць і распісваць яйкі прынята ў Вялікую пятніцу.

Для жадаючых распісаць яйка і падарыць яго родным і блізкім на Вялікдзень, які праваслаўныя будуць адзначаць 12 красавіка, майстар-клас абыйдзецца ў 35 тысяч рублёў. Таксама трэба будзе аплаціць нарыхтоўку роспісу - 13 тысяч рублёў.

Last modified onЧацвер, 09 Красавік 2015 18:11
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.