Logo
Print this page

Індульгенцыя: у кожнага ёсць магчымасць дапамагчы яшчэ амаль 300 душам

Выканаўшы нескладаныя патрабаванні, кожны дзень адпуст можна ахвяраваць не толькі за сябе, але і за памерлых.

У Каталіцкай Царкве працягваецца Год кансэкраванага жыцця. У сувязі з ім, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ў дыяцэзіях устаноўлены касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст або індульгенцыю да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яе як за жывых, так і за памерлых, каб дапамагчы ім загладзіць кару за грахі. Такая магчымасць ёсць практычна ў кожнай буйной парафіі.

Што тычыцца Пінскай дыяцэзіі, то гэта Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску; Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце; Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі; Касцёл Святых Пятра і Паўла ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне; Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў санктуарыі Св. Андрэя Баболі ў Іванаве; Касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах; Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе.

Для атрымання адпусту неабходна быць у стане Божай ласкі, вызваліўшыся ад грахоў у сакрамэнце пакаяння, прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (Ойча наш; Вітай, Марыя; Веру ў Бога).

Лічыцца, што індульгенцыю можна ахвяраваць за памерлых католікаў, якія прыступалі да сакрамэнту пакаяння. Але калі вернік хоча ахвяраваць індульгенцыю за тых, кто не практыкаваў веру, і нават за няверуючага, гэта можна спрабаваць рабіць, кажуць святары. Бо Бог міласэрны, толькі Ён ведае сэрца чалавека, і наша задача рабіць тое, што ў нашых сілах, у надзеі на Божую міласэрнасць.

Запрашаем тых, хто не ў стане выканаць патрабаванні для атрымання індульгенцыі, напісаць у каментарах, хто з памерлых у гэтым мае патрэбу. І тыя вернікі, якія могуць атрымаць адпуст, зробяць гэта за вас.

Last modified onСерада, 22 Красавік 2015 11:42
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.