Logo
Print this page

«Кожны чалавек хоча ўзвысіцца над Богам» [фота Вялікай Пятніцы]

Крыжовы шлях у гомельскім касцёле падрыхтавалі і правялі парафіяльныя скаўты.

Адзін з дзён самага строгага посту ў каталікоў, які яны праводзяць на хлебе і вадзе, уваходзячы ў пакуты разам з Езусам - Вялікая Пятніца. У гэты дзень Ён быў укрыжаваны, памёршы за грахі свету.

Удзень Крыжовы шлях правялі парафіяльныя скаўты - хлопцы і дзяўчаты. А ўвечары адбылася Літургія Мукі Гасподняй.

- Валадар Сусвету так прынізіў сябе з-за нас. Бо мы, якія перад Богам проста пыл, хочам узнімацца вышэй і вышэй. Заўсёды чалавек хоча ўзняцца і стаць замест Бога. І так было ад пачатку. І так ёсць у жыцці кожнага з нас: у дробных, у важных, у вялікіх справах мы хочам ўзвысіцца над Богам, кіраваць ўсім і ўсімі. Мы, якія ўсяго толькі прах. Таму Гасподзь - Той, хто сапраўды вялікі - прыніжае сябе, - сказаў падчас літургіі айцец Ян Саламон.

У суботу ў храме пройдуць Ранішнія хвалы і асвячэнне Пасхальнай ежы. Усяночнае чуванне пачнецца ў 23.00.

 

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.