Гомельцы падтрымалі ідэю будаўніцтва другога ў горадзе касцёла
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (7)
У падтрымку ўзвядзення новага храма паступіла 142 прапановы, супраць - шэсць.
Абласная архітэктурна-горадабудаўнічая рада ухваліла канцэпцыю будаўніцтва каталіцкай святыні Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі на Рэчыцкім праспекце. У аснову такога рашэння леглі вынікі грамадскага абмеркавання праекта, інфармуе Адміністрацыя Савецкага раёна Гомеля.
Па афіцыйных дадзеных, у падтрымку ідэі будаўніцтва другога ў Гомелі касцёла паступіла 142 звароты, супраць - 6. Сябры архітэктурнай рады вывучылі довады праціўнікаў, але прыйшлі да высновы, што яны не супярэчаць горадабудаўнічым і іншым нарматывам, а таму не могуць служыць падставай для ўнясення змяненняў і дапаўненняў у прадстаўленую схему.
У выніку архітэктурна-планіровачную канцэпцыю дазволілі выкарыстоўваць пры распрацоўцы праектнай дакументацыі. Але з улікам пажаданняў мясцовага насельніцтва і спецыялістаў забудоўшчыку рэкамендавалі «разгарнуць» галоўны фасад будучага касцёла на праспект Рэчыцкі і максімальна захаваць зялёныя насаджэнні.
Пад аб'ект плануецца выдзеліць зямельны ўчастак плошчай 0,77 га на ўездзе ў Гомель з напрамку Калінкавічаў - у пачатку Рэчыцкага праспекта паблізу скульптуры «Рысь». Зараз працягваецца афармленне дакументаў для выдзялення ўчастка пад будаўніцтва храма.
Нагадаем, асвяціць краевугольны камень новага касцёла ў Гомеля папросяць Папу Рымскага Францішка.
Related items
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі дзяржаўнага клубу, але па-свойму