Logo
Print this page

Апостальскі нунцый сустрэўся ў Гомелі з мэрам і губернатарам, а таксама наведаў Дзіцячую вёску [фота]

Улады высока ацанілі супрацоўніцтва з каталікамі ў сацыяльнай сферы і падтрымалі намеры па будаўніцтву новага касцёла.

У другі дзень свайго візіту ў Гомель Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці правёў сустрэчу са старшынёй гарвыканкама Пятром Кірычэнкам і старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам.

Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы, кіраўнікі горада і вобласці высока ацанілі супрацоўніцтва ўладаў і мясцовых каталікоў у сацыяльнай сферы, а таксама выказалі падтрымку ў планах па будаўніцтву новага касцёла ў Савецкім раёне Гомеля. Канчатковае месца, дзе каталікі будуць прасіць зямлю пад будаўніцтва храма, пакуль не вызначана.

Нагадаем, у панядзелак Апостальскі нунцый таксама правёў сустрэчу са студэнтамі Гомельскага медуніверсітэта.

А самым першым аб'ектам, які арцыбіскуп наведаў у Гомелі, была Дзіцячая вёска для сірот-інвалідаў, у якой служаць сёстры-бэнэдыктынкі. Апостальскі нунцый выказаў падзяку законніцам за іх служэнне і пагутарыў з дзецьмі.

 

 

Last modified onПанядзелак, 20 Май 2013 22:37
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.