Пад Гомелем прайшоў хрысціянскі міжканфесійны фестываль [відэа]
- Written by Павел Мицкевич
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (22)
Амаль сто маладых праваслаўных і каталікоў разам спявалі, танчылі, гулялі і гутарылі ля вогнішча.
Трэці год запар у вёсцы Церуха Гомельскага раёна, на падворку праваслаўнага Свята-Нікольскага мужчынскага манастыра ладзіцца хрысціянскі міжканфесійны маладзёжны фестываль «Хрыстос пасярод нас». У гэтым годзе ў Церусе сабралася амаль сто маладых людзей праваслаўнай і каталіцкай канфесій, паведамляе katolik-gomel.by.
Пасля набажэнства і гульняў на знаёмства парафіянін гомельскага касцёла Мікалай Казубенка, які вучыўся ў семінарыі, прачытаў грунтоўную лекцыю пра тое, што аб'ядноўвае каталікоў і праваслаўных. Айцец Сава Мажука выступіў з лекцыяй аб Святой Тройцы і служэнні прымірэння. Пасля чаго, нарэшце, усталявалася сонечнае надвор'е, што дазволіла ўдзельнікам фестывалю пагуляць у рухомыя спартыўныя гульні.
Увечары пачалася асноўная частка сустрэчы - канцэрт, на якім выступалі святары і свецкія з музычнымі і танцавальнымі нумарамі. Завяршыўся першы дзень фестывалю феерверкам, песнямі і гутаркай ля вогнішча, а назаўтра госці ўдзельнічалі ў Літургіі, экалагічным трэнінгу і спартыўных гульнях.
- Удзел у фестывалі - гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць свае таленты, пазнаёміцца і пагутарыць з цікавымі людзьмі ў нефармальнай абстаноўцы, - адзначылі арганізатары.
Media
Related items
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве