Logo
Print this page

Велікодны канцэрт класічнай музыкі ў касцёле сабраў аншлаг [фота]

Сусветныя шэдэўры выканалі лаўрэаты міжнародных конкурсаў.

У нядзелю, 30 красавіка, у каталіцкім храме Нараджэння Божай Маці ў Гомелі адбыўся Велікодны канцэрт класічнай музыкі, у якім узялі ўдзел ансамбль «Класік», артысты гомельскага сімфанічнага аркестра. Салістамі выступілі лаўрэаты міжнародных конкурсаў Віталь Фамін (арган), Андрэй Глазянкоў (банданеон) і дыпламант рэспубліканскага конкурсу Вольга Кузьменка. Прагучалі сусветныя шэдэўры класічнай музыкі: творы Баха, Ванхаля, Ланнера, Ласта, Штраўса. Уваход на канцэрт, як заўсёды, быў вольны.

- Цудоўныя творы, натхнёныя Богам, адкрываюць сэрцы для ўваскрослага Езуса, - гаворыць пробашч парафіі. - Большасць аўтараў гэтай вялікай музыкі - веруючыя людзі, і праз іх мы маем яшчэ адну магчымасць сустрэцца з Богам.

Нагадаем, на Каляды і Вялікдзень традыцыйна ў гомельскім касцёле праходзяць канцэрты класічнай музыкі, якія бясплатна ладзіць Таццяна Томсан і яе сябры. Кожны раз выступленні праходзяць пры поўным аншлагу.

Last modified onНядзеля, 30 Красавік 2017 21:41
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.