Logo
Print this page

Капэла «Дзянніца» дасць дабрачынны канцэрт у касцёле

Сабраныя ахвяраванні накіруюць на дапамогу сіротам-інвалідам.

27 траўня, у пятніцу, у 19.30 у гомельскім рыма-каталіцкім храме Нараджэння Божай Маці (вул. Савецкая, 118) адбудзецца дабрачынны канцэрт народнай харавой капэлы «Дзянніца» Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны. Канцэрт пройдзе ў падтрымку сірот-інвалідаў - выхаванцаў Дзіцячай вёскі ў Навабеліцы, пабудаванай на ахвяраванні католікаў з заходняй Еўропы. Нагадаем, дзяцей там апякуюць каталіцкія сёстры-бенедыктынкі.

Уваход на канцэрт бясплатны. Пасля выступу можна будзе скласці ахвяраванні на дапамогу сіротам-інвалідам.

- Праз музыку Бог таксама гаворыць з намі, бо гэта адно з мастацтваў, здольных адкрываць межы нябеснага, - гаворыць святар.

Чакаецца, што капэла пад кіраўніцтвам дырыжора Мікалая Казлова выканае вядомыя творы рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў, духоўныя і народныя песні.

Last modified onАўторак, 24 Май 2016 11:28
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.