Logo
Print this page

Гомелец у Жытоміры прыняў пасвячэнне ад Нунцыя Клаўдыё Гуджэроцці

Віктар Прыходзька стаў пятым каталіцкім святаром з Гомеля.

25 чэрвеня Кіева-Жытомірская дыяцэзія Рыма-Каталіцкай царквы ва Украіне атрымала аднаго дыякана і трох новых святароў, ураджэнцаў Украіны, Польшчы, а таксама Беларусі -гомельца Віктара Прыходзька. Свята праходзіла ў Жытоміры, урачыстую Імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У храме сабраліся многія святары і сёстры законныя, сваякі новых прэзбітэраў, шматлікія госці.

Калі прысутныя спявалі літанію да Усіх Святых, кандыдаты, у знак вялікага прыніжэння перад Богам, ляжалі крыжам. Таксама гэта было знакам іх поўнага і безумоўнага аддання сябе Богу і гатоўнасці выконваць Яго волю. Пасля літаніі наступіў найбольш ўрачысты момант: праз ускладанне рук і малітву арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці высвеціў новых святароў і дыякана (гл. ФОТА >>>)

Вернік гомельскай каталіцкай царквы Віктар Прыходзька скончыў Дыяцэзіяльную місіянерскую семінарыю «Redemptoris Маter» ў Кіеве. Віктар - ужо пяты гомелец, які стаў каталіцкім святаром. Нядаўна на першы курс семінарыі ў Кіеве паступіў яшчэ адзін католік з Гомеля.

Last modified onАўторак, 28 Чэрвень 2016 10:55
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.