Logo
Print this page

БРСМ правядзе ў бібліятэцы Леніна ў Гомелі «Міжканфесійны дыялог»

Моладзь наведае з экскурсіяй каталіцкі і праваслаўныя храмы.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць у Гомелі абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі». 21 верасня моладзь БРСМ у рамках акцыі наведае рыма-каталіцкую царкву Нараджэння Божай Маці, мясцовыя праваслаўныя храмы, а таксама правядзе « Міжканфесійны дыялог», да ўдзелу ў якім запрасілі генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца. «Міжканфесійны дыялог» адбудзецца ў абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна.

БРСМ ладзіць акцыю «у мэтах захавання і папулярызацыі традыцый хрысціянства і дабрачыннасці, духоўна-маральнай асветы, азнаямлення моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай».

Last modified onАўторак, 04 Кастрычнік 2016 11:27
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.