Logo
Print this page

Талака праваслаўных і каталікоў добраўпарадкоўвае ў Гомелі старадаўнія закінутыя могілкі [фота]

Дзесяткі іудзейскіх і хрысціянскіх магіл, разбураных сатаністамі і часам, вернікі разам ачысцілі ад зараснікаў і аднавілі помнікі.

Першы міжканфесійны хрысціянскі «суботнік» прайшоў у Гомелі 26 кастрычніка. На старадаўніх закінутых Прудкоўскіх могілках сабраліся дзясяткі праваслаўных вернікаў з некалькіх мясцовых прыходаў, у тым ліку святары, а таксама парафіяне гомельскай рыма-каталіцкай царквы і хлопцы-скаўты. Тэхніку для ўборкі прадаставіла гарадское камунальнае прадпрыемства. Гомельская габрэйская супольнасць працягне добраўпарадкаванне ў нядзелю.

Большасць магіл на Прудкоўскіх могілках, дзе пахаваныя і праваслаўныя, і каталікі, і юдэі, закінутыя і разбураны часам і сатаністамі. Вернікі высякалі і выпілоўвалі дрэвы і хмызнякі на магілах, зграбалі лісце, ўздымалі паваленыя помнікі. Удзельнікі акцыі ачышчалі магілы па-за залежнасці ад канфесіі пахаваных, добраўпарадкоўвалі таксама безназоўныя закінутыя магілы савецкіх салдат, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Праца па добраўпарадкаванні закінутых гомельскіх могілак будзе працягнутая. Далучыцца да ўборкі вернікі заклікаюць гарадскую грамадскасць, прадстаўнікоў розных аб'яднанняў і арганізацый. Нагадаем, з такім заклікам да гомельцаў звярнуліся праваслаўны епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, генеральны вікарый рыма-каталіцкай Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір і старшыня габрэйскай супольнасці «Бэйт Яакаў» Йосэф Жолудзеў.

Last modified onПанядзелак, 28 Кастрычнік 2013 09:45
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.