Logo
Print this page

Дваіх дзяцей і чацвярых дарослых хрысцілі на Вялікдзень у гомельскім касцёле [фота]

Быць з Хрыстом - значыць, мець сапраўдную радасць, любоў і збаўленне.

Трымаючыся старажытнай хрысціянскай традыцыі, у гомельскай рымска-каталіцкай царкве на Вялікдзень хрысцілі катэхумэнаў - тых, хто ў дарослым узросце рыхтаваўся свядома прыняць сакрамэнт хросту. Чацвёра дарослых, а таксама немаўля - Марыя, трэцяя дачка ў сям'і Івана і Веранікі Жульковых - былі ахрышчаныя ў Велікодную ноч падчас усяночнай літургіі (фота). А днём у нядзелю падлетак Юльян, ужо будучы ў свядомым узросце, таксама прымаў сакрамэнт хросту.

- Шукайце вышняга, як піша Апостал Павел. Таму запрашаю вас пастаянна прыходзіць на святую службу, на сустрэчу з Хрыстом, толькі Ён можа даць вам сапраўдную радасць, любоў і збаўленне, - заклікаў айцец Славамір.

Last modified onНядзеля, 16 Красавік 2017 13:29
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.