Гомельскі касцёл знялі з вышыні птушынага палёту [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Храм быў асвечаны ў 2000 годзе і стаў першым у рэгіёне касцёлам пасля 60 гадоў атэізму.
Гомельскую рыма-каталіцкую царкву Нараджэння Божай Маці з вышыні птушынага палёту з дапамогай квадракоптэра засняла мясцовая Potapov Studio і выклала ролік ў Youtube. Аэраздымка паказвае прыгажосць храма і горада, якая адкрываецца з вышыні.
Гомельскі касцёл - пакуль адзіны каталіцкі храм у горадзе. Ён быў асвечаны ў 2000 годзе (гл. фота) і стаў першым у рэгіёне касцёлам пасля 60 гадоў атэізму і ганенняў на Царкву.
Відэа было знята ў якасці развітальнага падарунка пробашчу кс. Славаміру Ласкоўскаму, які пакідае Беларусь, за 28 гадоў яго служэння.
Media
Last modified onСубота, 27 Май 2017 00:23
Related items
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў