Logo
Print this page

У Дзень Святога Сямейства ў Гомелі хрысцілі дзіця і абнаўлялі шлюбныя абяцанні [фота]

Маладая пара прынесла ў храм сваё трэцяе дзіця, а сужэнцы, што пражылі 40 гадоў разам, зноў сталі перад алтаром.

29 снежня, у Дзень Святога Сямейства ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве здзейснілі сакрамэнт хросту маленькай Тэрэзы-Марыі. Гэта ўжо трэцяе дзіця ў сям'і Казубенка. Сужэнцы пражылі разам менш за пяць гадоў, але ўжо сталі шматдзетнай сям'ёй.

А свае шлюбныя абяцанні ўрачыста абнаўлялі Міхаіл і Галіна Ешчыны, якія бралі шлюб 40 гадоў таму. Палову гэтага часу пара аддала служэнню ў касцёле - сужэнцы ўзначальваюць парафіяльны хор.

- Хрысціянская сям'я - гэта не тая сям'я, дзе муж і жонка ніколі не лаюцца, а дзеці добра вучацца і не б'юць суседскія вокны. Хрысціянская сям'я заўсёды стаіць перад Богам, шукае Яго волю і перадае веру з пакалення ў пакаленне, - адзначыў пробашч парафіі айцец Славамір, звяртаючыся да сужэнцаў і ўсіх вернікаў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.