Logo
Print this page

У гомельскай парафіі ўтворана новая Нэакатэхуменальнага суполка

Больш за 20 чалавек аб'ядналіся для таго, каб жыць па вобразу першых хрысціянскіх суполак і ўзрастаць у веры.

На нядзельнай Эўхарыстыі ў гомельскай рыма-каталіцкай парафіі ўрачыста віталі новую Нэакатэхуменальную суполку. Яна ўтварылася пасля заканчэння катэхез, якія праходзілі ў студзені-сакавіку. У новай суполцы - вернікі цалкам розных узростаў, прафесій, сацыяльных саслоўяў, моладзь, сямейныя пары, пенсіянеры.

Цяпер у парафіі стала дзевяць суполак. Нэакатэхуменальны шлях быў адкрыты ў Гомелі больш за 20 гадоў таму, менавіта такі ўзрост мае першая гомельская суполка.

Нэакатэхуменальны шлях - гэта свецкі рух у Каталіцкай царкве, які аб'ядноўвае каля 300 тысяч чалавек ва ўсім свеце. Роўна 50 год таму яго заснавалі іспанцы Кіко Аргуэльо і Кармэн Эрнандэс у 1964 годзе ў адказ на секулярызацыю грамадства і заклік Другога Ватыканскага сабора аб новай евангелізацыі. Нэакатэхуменат - гэта абнаўленне свайго хрышчэння праз розныя этапы і жыццё па вобразу першых хрысціянскіх супольнасцяў.

Last modified onНядзеля, 30 Сакавік 2014 16:22
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.