Logo
Print this page

Адышоў у вечнасць вернік гомельскага касцёла Ігар Струнеўскі

Шмат каму пра Ігара будуць нагадваць фотаздымкі і абразы ў рамках, якія ён зрабіў сваімі рукамі

Любіў Беларусь, добра гатаваў пірагі і частаваў імі, выдатна майстраваў драўляныя рамкі... Гэтым запомніўся сябрам вернік гомельскага касцёла Ігар Струнеўскі. Ва ўзросце 57 гадоў ён адышоў у вечнасць, пакінуўшы сына і ўнука. Апошнім часам Ігар перажываў частыя праблемы з сэрцам. Пахаванне запланавана на 7 чэрвеня ў 14.00 у касцёле.

Бог забраў Ігара ў Велікодны перыяд, які зараз перажываюць католікі, - у той час, калі брамы Неба шырока адкрыты і Гасподзь прымае ў сваё Валадарства з асаблівай міласэрнасцю. Молімся аб вечным супакоі, святле і радасці для Ігара.

Дарэчы, многім пра яго будуць нагадваць фотаздымкі і абразы ў рамках, якія ён зрабіў сваімі рукамі. А ці будзе штосьці нагадваць пра нас, калі мы скончыць сваё зямное паломніцтва?

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.