Двум замежным святарам адмоўлена ў служэнні ў Беларусі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Пра гэта заявіў на перадвелікоднай прэс-канферэнцыі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Беларускія ўлады не далі дазвол двум замежным каталіцкім святарам на служэнне ў Беларусі.
- Не працягнуў служэнне ксёндз Раман Шульц з Магілёва, а таксама не атрымаў дазвол ксёндз-францысканец з Івянца, - заявіў на прэс-канферэнцыі Тадэвуш Кандрусевіч. - Ім адмовілі ў візах. Улады не растлумачылі, чаму ім адмоўлена. Сказалі прадставіць іншых ксяндзоў. Шукаем іншых кандыдатаў.
Напярэдадні вернікі парафіі св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілёве ў сацыяльных сетках заклікалі вернікаў аб малітве за прадаўжэнне візы пробашчу. Дарэчы, Мітрапаліт Кандрусевіч прызначыў новага беларускага біскупа Юрыя Касабуцкага біскупскім вікарыем у Магілёўскай вобласці.
Паводле інфармацыі беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна", на 1 студзеня 2014 года колькасць замежных каталіцкіх святароў скарацілі больш чым на 10 чалавек - да 135 ксяндзоў. У Беларусі дзейнічае Палажэнне аб парадку запрашэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Беларусь у мэтах заняткаў рэлігійнай дзейнасцю, якое ўскладняе працэдуру запрашэння і знаходжання ў Беларусі замежных святароў. Рашэнні аб прадаўжэнні візаў і дазволаў цалкам знаходзяцца ў кампетэнцыі дзяржавы.
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм