Logo
Print this page

На «Дзяды» ў Гомелі памоляцца аб ахвярах рэпрэсій і ўсіх памерлых

У дзень Усіх Святых службы ў касцёле пройдуць у 8.00, у 12.00 і ў 19.00

На гэтым тыдні ў Гомелі будуць маліцца за ўсіх памерлых, у тым ліку за ахвяраў камуністычных рэпрэсій. У пятніцу, 1 лістапада, у Каталіцкай царкве адзначаецца ўрачыстасць Усіх Святых. Святыя Імшы ў гомельскім касцёле пройдуць у 8.00, у 12.00 і ў 19.00.

У той жа дзень у 16.00 парафіянаў запрашаюць на Навабеліцкія могілкі, насупраць мясакамбіната, каб здзейсніць малебен у інтэнцыі памерлых вернікаў.

- Прашу правесці ўборку на магілах каталіцкіх святароў, - звярнуўся пробашч.

У суботу, 02.11, Успамін Усіх памерлых вернікаў. Св. Імша ў 8.00 і ў 12.00. У 15.00 вернікі сустракаюцца на «9 кіламетры» Чарнігаўскай шашы, каля Крыжа ў Навабеліцы, каб здзейсніць малебен у інтэнцыі ўсіх памерлых вернікаў, ахвяраў бальшавіцкага тэрора.

Нагадаем, штогод у гэтым месцы каталіцкая парафія моліцца за нявінна забітых святароў, свецкіх вернікаў і ўсіх рэпрэсаваных, а таксама за іх ганіцеляў.

Last modified onСерада, 30 Кастрычнік 2019 22:47
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.