Logo
Print this page

Відэа: У Гомелі на Вялікдзень каталіцкія бабулі праспявалі ў тралейбусе «Хрыстос уваскрос!»

Жанчыны вярталіся дадому позна ўвечары пасля Пасхальнай службы

У Гомелі на Вялікдзень, які католікі сустрэлі 4 красавіка, некалькі жанчын старэйшага ўзросту спантанна заспявалі ў грамадскім транспарце. Гучнае «Хрыстос уваскрос! Алілуя!» напоўніла начны тралейбус, на якім бабулі вярталіся з першай Велікоднай святой Імшы. Гэта вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі - аднайменны каталіцкі храм цяпер будуецца на скрыжаванні Рэчыцкага праспекта і вуліцы Аб'язной. А пакуль парафіяне збіраюцца на малітву ў часовай капліцы на месцы будаўніцтва касцёла.

Katolik.life паразмаўляў з аўтарам відэа Аленай, якая распавяла, што імправізаваны спеў доўжыўся некалькі хвілін:

- Мы ехалі пасля Пасхальнай вігіліі, і жанчыны з песняй зайшлі ў тралейбус. Яны спявалі так прыгожа, што я вырашыла засняць гэта на відэа. Жанчыны гэта не заўважылі, а потым, калі даведаліся, трохі засмуціліся. Я сказала ім, што праспяваць у тралейбусе «Хрыстос уваскрос!» - гэта крута!

Жанчыны селі ў тралейбус на канцавым прыпынку «Сонечны» - селі з песняй і паехалі, у салоне больш нікога не было. Спявалі да наступнага прыпынку.

Media

Last modified onПанядзелак, 05 Красавік 2021 11:20
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.