Logo
Print this page

Божая Маці сабрала разам у Гомелі католікаў, праваслаўных і ідэолагаў

Тут прайшла выстава абразоў Панны Марыі, якую суправаджаў канцэрт - фота, відэа

Рэдкай для Беларусі з'явай можна назваць сустрэчу 14 траўня ў Гомелі на адкрыцці выставы копій цудатворных абразоў Божай Маці. На мерапрыемстве сабраліся разам каталіцкае і праваслаўнае духавенства, а таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады.

Выставу наведалі каталіцкія іерархі - арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Казімір Велікаселец, пробашчы мясцовых рыма-каталіцкіх парафій, кіраўнік Гомельскай епархіі БПЦ архіепіскап Стэфан, епіскап Амвросій, намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Алена Алексіна, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі.

Работы мастачкі Ядвігі Сянько, якая таксама ўдзельнічала ў адкрыцці выставы, прыйшлі ўбачыць многія гомельцы. Мерапрыемства адкрыла выступленне хору мінскага Чырвонага касцёла "Голас душы". Прагучалі сусветныя і беларускія духоўныя творы.

Абразы Панны Марыі, якія пабывалі ўжо ў розных кутках краіны, а перад гэтым іх правезлі ўздоўж беларускай мяжы, на працягу тыдня будуць знаходзіцца ў гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці.

Фота: Раіса Кухнавец і Гомельская епархія БПЦ

Media

Last modified onСерада, 06 Ліпень 2022 18:30
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.