Logo
Print this page

Семярых хлопцаў у гомельскім касцёле прынялі ў міністранты - ФОТА

Вельмі важна ўдзельнічаць у Божых справах, распаўсюджваць Евангелле - звярнуўся да хлопцаў айцец Славамір.

18 траўня ва ўрачыстай абстаноўцы падчас нядзельнай Святой Імшы пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі прыняў у міністранты семярых хлопцаў. Пасля падрыхтоўкі, якая доўжылася некалькі месяцаў, юныя каталікі пачалі служыць ля алтара разам са святаром. Самае адказная справа для міністрантаў - гэта дапамога ў падрыхтоўцы Святых Дароў для Эўхарыстыі.

Міністрант - звычайна, юнак, які служыць святару падчас Імшы і іншых набажэнстваў. Ён запальвае свечкі ў храме, прыносіць віно і хлеб для Эўхарыстыі, узначальвае Крыжовы ход, выконвае іншыя абавязкі. Перад тым, як заняць ганаровыя месцы побач са святаром, хлопцы сказалі прысягу, паабяцаўшы служыць аддана, пабожна і з радасцю.

- Цяпер вы будзеце дапамагаць праводзіць святую Імшу, а значыць, дапамагаць у Божай справе. Гэта вельмі важна - удзельнічаць у Божых справах, распаўсюджваць Евангелле, - звярнуўся да хлопцаў айцец Славамір.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.