Logo
Print this page

«Школа веры» для моладзі і дарослых запрашае на сустрэчы

На гутаркі запрашаюцца вернікі ўсіх канфесій, атэісты і ўсе, хто хацеў бы знайсці адказы на тэму веры, хто шукае Бога.

У гомельскім касцёле пачынаюцца штогадовыя сустрэчы ў «Школе веры» для моладзі і дарослых. Пробашч запрашае вернікаў усіх канфесій і нават атэістаў. Тут можна паглыбіць свае духоўныя пазнанні, знайсці адказы на пытанні аб веры і жыцці Касцёла. Таксама запрашаюцца тыя, хто хоча прыняць у каталіцкай парафіі сакрамэнты хросту і шлюбу, рыхтуецца хрысціць дзіця ці стаць хросным, а таксама тыя, хто жадае спавядацца і прымаць у касцёле Святую Камунію.

«Школа веры» чакае і тых, хто не бачыць сэнсу жыцця, хто адзінокі або мае праблемы ў сям'і, хто шукае сваё пакліканне, сустрэчы з Богам.

Заняткі пачынаюцца ў панядзелак, 3 кастрычніка, і будуць праходзіць кожны панядзелак у 19.30 у класе на першым паверсе храма. Адрас касцёла: Гомель, вул. Савецкая, 118, прыпынкі «Гатэль «Турыст» і «Універсітэт».

Last modified onСубота, 10 Снежань 2016 15:33
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.