Logo
Print this page

Моладзь і дарослыя са Светлагорску паказалі спектакль у гомельскім касцёле - ФОТА

Тэма пастаноўкі, праз якую госці яшчэ раз абвясцілі Добрую Навіну, - прабачэнне і любоў Бога да кожнага чалавека.

Пасля нядзельнай Імшы 18 траўня парафіяне светлагорскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа выступілі ў гомельскім касцёле з бясплатнай тэатральнай пастаноўкай «Прасвятленне». Спектакль падрыхтавала сястра Таццяна разам з парафіяльнай моладдзю.

Праз пастаноўку светлагорскія каталікі яшчэ раз абвясцілі Добрую Навіну пра Уваскрасенне Хрыста. Сярод герояў спектакля - хворыя, якіх вылечыў Сын Божы, дзеці-вучні Езуса, няверуючыя ў Месію дарослыя, фарысэй, што выдаў Хрыста на смерць. Тэма пастаноўкі - прабачэнне і любоў Бога да кожнага чалавека.

Last modified onНядзеля, 18 Май 2014 17:02
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.