Logo
Print this page

Гомельскія каталікі павіншавалі студэнтаў-нігерыйцаў з іх нацыянальным святам

1 кастрычніка ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню незалежнасці Рэспублікі Нігерыя, які адзначаецца ў гэты дзень. Ва ўніверсітэце вучыцца каля 40 студэнтаў з гэтай афрыканскай краіны.

Нігерыйцы зладзілі шоў з народнымі і сучаснымі афрыканскімі танцамі і песнямі. Сваю канцэртную праграму ў падарунак замежнікам падрыхтавалі і гомельскія студэнты. Прыехалі на свята вікарый мясцовай рымска-каталіцкай парафіі, ксёндз Дамінік і прадстаўнік партала gomel.catholic.by. Яны павіншавалі з Днём незалежнасці Нігерыі студэнтаў-афрыканцаў, якія на час вучобы сталі парафіянамі гомельскага касцёла. Дарэчы, палова насельніцтва Нігерыйскай рэспублікі - хрысціяне. Вось што напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адна з студэнтак Гомельскага медуніверсітэта, якая прыехала з Нігерыі:

- Айцец нябесны, прашу, каб доўгія стагоддзі мы змаглі жыць свабодна. Блаславі нашу краіну Нігерыю, багатую чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі, каб яны былі выкарыстаныя на славу і дабрабыт нігерыйцаў. Каб не было несправядлівасці, карупцыі, хабарніцтва, з-за чаго многія нашы людзі галадаюць і хварэюць. Ойча, пачуй просьбы людзей, якія звяртаюцца да цябе, суцеш іх у смутку, будзь міласэрны да нас. Мы просім аб гэтым праз Хрыста, Госпада нашага, амін.

Media

Last modified onАўторак, 02 Кастрычнік 2012 00:17
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.