Logo
Print this page

У гомельскім касцёле пройдзе семінар для сужэнцаў, якія рыхтуюцца да родаў

18-19 і 20 кастрычніка ў гомельскім рымска-каталіцкім касцёле Нараджэння Божай Маці адбудзецца практычны семінар «Роды. Што? Як? Чаму?» Запрашаюцца шлюбныя пары і мамы ў благаславёным стане.

- Калі зараз вы чакаеце нараджэння дзіцяці і хочаце адказна падрыхтавацца да гэтай важнай падзеі, то гэты семінар менавіта для вас, - кажуць арганізатары. - Як пачынаюцца роды, што і калі трэба рабіць, што браць у радзільню, як правільна дыхаць, каб палегчыць роды, - гэтыя і іншыя пытанні будуць разглядацца падчас семінара.

 

18 і 19 кастрычніка пройдуць двухгадзінныя сустрэчы, іх пачатак - у 18.30. А 20 кастрычніка заключная сустрэча будзе праходзіць з 10.00 да 17.00. Уваход на семінар вольны. Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне (вэлком) 8-044-7229167.

Last modified onАўторак, 16 Кастрычнік 2012 10:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.