Logo
Print this page

Урачыстасць Святой Тройцы: мець Вечнае жыццё - гэта значыць любіць

У суботу, 21 чэрвеня, рэчыцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы запрашае ўсіх на сваё прастольнае свята.

15 чэрвеня каталікі святкуюць ўрачыстасць Святой Тройцы - Бога Айца, Бога Сына і Бога Духа Святога. Найсвяцейшая Тройца - гэта суполка Боскіх асоб, кожная з якіх жыве для іншых і дае любоў - самы галоўны скарб хрысціянства. Бо сапраўднае шчасце бывае толькі тады, калі ім можна падзяліцца.

- Божая задума ў тым, каб выратаваць нас ад граху, каб мы не загінулі, а мелі Вечнае жыццё. Мець Вечнае жыццё - гэта значыць любіць, а любіць - значыць, знаходзіцца ў зносінах са Святой Тройцай. Прасіце агню любові, каб думаць пра іншых, несці любоў і Евангелле, - заклікаў вернікаў гомельскі пробашч.

Дарэчы, у суботу, 21 чэрвеня, рэчыцкая рыма-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы запрашае ўсіх на сваё прастольнае свята. Пачатак ўрачыстай Імшы - у 12.00.

Last modified onНядзеля, 15 Чэрвень 2014 20:52
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.