Logo
Print this page

Сотні беларусаў адправіліся ў пілігрымкі ў Будслаў

Па 20-30 кіламетраў у дзень з песнямі і малітвай праходзяць моладзь, дзеці, сем'і і нават пенсіянеры.

Сотні беларускіх каталікоў у канцы чэрвеня па традыцыі выйшлі ў пешыя пілігрымкі ў Будслаў, дзе 4-5 ліпеня пройдуць урачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці. У гэтыя дні ў мястэчку збяруцца тысячы вернікаў з Беларусі і госці з іншых краін. Для многіх незабыўныя пешыя пілігрымкі ў Будслаў становяцца сапраўдным адкрыццём, сустрэчай з Жывым Богам, пераломным момантам у жыцці.

Адна з самых масавых і самых доўгіх пілігрымак - «Баранавічы - Будслаў», пілігрымка Пінскай дыяцэзіі, да якой адносяцца Брэсцкая і Гомельская вобласці. Пілігрымы з Баранавічаў выйшлі раніцай 26 чэрвеня і самымі першымі адправіліся ў шлях. За 9 дзён яны пройдуць пешшу амаль 300 кіламетраў. Па 20-30 кіламетраў у дзень з песнямі і малітвай праходзяць моладзь, дзеці, сем'і і нават пенсіянеры.

Гомельскі каталіцкі партал вёў Твітэр-трансляцыю пілігрымак. Перадавалі твіты з фотаздымкамі прама ў шляху з некалькіх пілігрымак: Баранавічы - Ілля Ваніслаўчык, Юлія Матвеенка, Дар'я Сакалоўская і Наталля Далідовіч; Ракаў - Эла Мацвіенка; Віцебск - Арцём Ткачук і Уладзімір Крупенка; Маладзечна - Хрысціна Гулевіч; Гудагай - Жанна Кляпацкая і Сняжана Безляповіч; Мінск - Валерый Баброўскі; Нарач - Кацярына Качэрга; Варапаева: Марыя Літвіновіч і Анастасія Ландышка; Смаргонь - Таццяна Ісакова.

 Цяпер глядзіце ФОТА і ВІДЭА з пілігрымкі >>>

Last modified onАўторак, 08 Ліпень 2014 16:19
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.