Гомельскія каталікі дапамагаюць прыводзіць у парадак Дом міласэрнасці
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Выдатную магчымасць плённа перажываць Адвэнт і рыхтавацца да сустрэчы з Хрыстом прадастаўляюць вернікам сёстры Ордэна Маці Тэрэзы. У іх Доме міласэрнасці завершаны першы этап капітальнага рамонту.
Таму будынак трэба прывесці ў парадак: прыбраць смецце, вымыць вокны. Патрабуюцца як жаночыя, так і мужчынскія рукі. Сёстры чакаюць дапамогі штодзень у любы час працоўнага дня.
Згодна з досведам Царквы, лепшы спосаб для таго, каб адкрыць сваё сэрца Госпаду - гэта пост, малітва і справы міласэрнасці, якія могуць выяўляцца не толькі ў міласціне, але і ў фізічнай дапамозе тым, хто ў ёй мае патрэбу. І праца для Дома міласэрнасці стане дабраславеннем Госпада.
Нагадаем, у Доме міласэрнасці праводзіцца капітальны рамонт. Будаўнікі цалкам абновяць будынак, каб бяздомным, якія трапляюць сюды, жылося яшчэ лепш.
Дарэчы, у Гомелі знаходзіцца адзіны ў Беларусі Дом міласэрнасці сясцёр Ордэна Маці Тэрэзы. Больш падрабязна пра яго дзейнасць чытайце тут >>>
Related items
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Манах з Гудагая зрабіў арэлі для парафіі ў Мінску
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі