Гомельскіх каталікоў просяць дапамагчы хвораму дзіцяці
- Written by admin
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Справы міласэрнасці, малітва, пост і міласціна - вось тое, што лепш за ўсё дапамагае вернікам падрыхтавацца да сустрэчы з Езусам Хрыстом. І яшчэ адна выдатная магчымасць больш плённа правесці Адвэнт з'явілася ў гомельскіх каталікоў.
На адрас нашага сайта прыйшоў ліст ад маладой гамяльчанкі Таццяны Свірыдзенкі, маці трохгадовай Дашы. У дзяўчынкі страшная хвароба - рэтынабластома абодвух вачэй.
- Праводзілася прамянёвая тэрапія ў 2010 годзе ў Германіі, і пасля лячэння з'явілася надзея, якая дапамагае нам змагацца з хваробай і не апускаць рукі. У 2012 годзе мы звярталіся з просьбай аб дапамозе ў арганізацыі і прадпрыемствы, некаторыя з іх аказалі нам матэрыяльную падтрымку. Дадзенай дапамогай мы скарысталіся на працягу ўсяго года. На дадзеным этапе нам неабходна рэгулярнае назіранне спецыялістаў у Германіі на працягу яшчэ пяці гадоў, - распавядае Таццяна. - Вельмі цяжка даводзіцца матэрыяльна і цяпер. Я не магу выйсці на працу, таму што дзіця не ходзіць у дзіцячы сад. Увесь сямейны бюджэт ляжыць на плячах мужа, які зарабляе ніжэй сярэдняга ўзроўню па краіне. Вельмі спадзяемся на Вашу падтрымку і ўвагу. Просім вас аб дапамозе ў нялёгкай барацьбе за жыццё нашай адзінай дачушкі.
Больш падрабязная інфармацыя з нумарамі рахункаў для дапамогі размешчана на нашым форуме >>>
Related items
-
«Наша Айчына - у Нябёсах». Католікі святкуюць Унебаўшэсце Пана
-
"40 дзён сядзелі ў склепе касцёла разам з праваслаўнымі". Як жывуць католікі ў суседнім Чарнігаве
-
У Будслаў аднаўляюцца масавыя пешыя пілігрымкі. Першая выйдзе з Баранавічаў
-
У цэнтры Мінска пройдзе працэсія Божага Цела - пасля двухгадовага перапынку
-
Божая Маці сабрала разам у Гомелі католікаў, праваслаўных і ідэолагаў