Новых гомельских «волчат» благословил епископ Казимир Великоселец - ФОТО
Дети торжественно сложили свое обещание, а перед этим произнесли 5 законов «волчонка» и «стаи».
- 0
- Published in Скаўты - Гомель
- Written by katolik-gomel.by
Дети торжественно сложили свое обещание, а перед этим произнесли 5 законов «волчонка» и «стаи».
При этом он находился в состоянии алкогольного опьянения, случайно поскользнулся и упал в огонь.
Проводя процессию, епископ Казимир Великоселец молился о Божьем благословении для города, страны и мира.
Кожны хрысціянін пакліканы ўзяць на сябе ярмо Хрыста, якое палягае на тым, каб з братняй любоўю ўзяць на сябе цяжар праблем бліжняга. Усё гэта дапамогуць зрабіць лагоднасць і пакора сэрца.
Во время возможной встречи с Папой Римским белорус планирует просить Понтифика помочь ему в регистрации общины.
Гостей, которые пришли на торжественное открытие, развлекали артисты из Минска.
Папа Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў канферэнцыі па Канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах, якая праходзіла ў Мазамбіку.
В Лавру проститься с митрополитом Владимиром также пришли более сотни священнослужителей.
2700 паломников разных возрастов пришли в Будслав пешком, преодолевая по 20-40 километров в день.
4 ліпеня, у першы дзень урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, адбылася Імша для пілігрымаў, якія прыбылі ў Будслаў з розных дыяцэзій Беларусі. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
У Эўхарыстыі прынялі ўдзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, шматлікае духавенства, кансэкраваныя асобы.
Пілігрымаў з розных мясцін Беларусі прывітаў на пачатку Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх падзякаваў усім, хто прыняў запрашэнне Касцёла і прыбыў у Будслаў. Арцыпастыр нагадаў таксама пра асвячэнне мазаікі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай, якое адбылося 27 чэрвеня на Святой Зямлі, у Назарэце.
Арцыбіскуп адзначыў, што вернікі сабраліся на сёлетніх урачыстасцях у Будславе, каб дзякаваць за кананізацыю Папы Яна Паўла ІІ, які “моцна любіў Беларусь, адрадзіў структуры Каталіцкага Касцёла ў ёй і вельмі хацеў сюды прыехаць, хоць і не змог”. “Мы ўпэўнены, што сёння ён сваім духам з намі!” - дадаў іерарх.
Звяртаючыся да біскупа Алега Буткевіча, Мітрапаліт папрасіў яго даць прысутнай моладзі падчас гэтай Імшы “духоўных вітамінаў”, у якіх яна мае патрэбу.
Віцебскі ардынарый, звяртаючыся да ўсіх сабраных, прызнаўся, што для яго гэтая Імша – гістарычная падзея, бо ён ніколі не марыў стаць пры гэтым алтары ў якасці біскупа. Іерарх таксама прывітаў усіх пілігрымаў, асабліва віцебскіх, разам з якімі ўжо 11 гадоў пракладвае сцежкі да будслаўскага санктуарыя.
Біскуп сказаў у гаміліі, што “чарговы раз дарогай у Будслаў ішлі тыя, каго вяла сюды вера, тыя, хто гэтую веру шукае” – шматлікія пілігрымы з усёй краіны.
Іерарх звярнуў увагу, што хрысціяне маюць абавязак “рабіць гэты свет больш шляхетным, добрым, але трэба памятаць, што гэты свет не можа стаць мэтай нашага жыцця”. Віцебскі ардынарый падкрэсліў, што важна “занесці сваё сведчанне, хрысціянскую радасць да тых, хто чакае ад нас гэтага сведчання, радасці”.
Таксама біскуп заклікаў пілігрымаў памятаць, што на шляху ў будслаўскі санктуарый з імі была Панна Марыя.
Іерарх павіншаваў усіх прысутных вернікаў з чарговымі ўрачыстасцямі Маці Божай Будслаўскай, пажадаў, каб у сведчанні, якое яны давалі праз увесь свой пілігрымскі шлях сюды, яны "вытрывалі на працягу ўсяго свайго жыцця". Віцебскі ардынарый заахвоціў удзельнікаў Імшы "трываць у любові Хрыста".
Сёлета ўрачыстасці ў Будславе праходзяць 4-5 ліпеня пад дэвізам “Марыя – узор малітвы”. Яны прысвечаны таксама падзяцы за кананізацыю Яна Паўла ІІ. На ўрачыстасці прыбылі сімвалы Сусветнага дня моладзі - крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani”, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі, і рэліквіі св. Яна Паўла ІІ, якія захоўваюцца ў нарачанскім касцёле.