BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Нябедна жыць нашай сям'і дапамагае... міласціна!

У нас такая пазіцыя: чым больш аддаеш - тым больш атрымліваеш. Галоўнае - гэта стаўленне да грошай. Таму што мы, да прыкладу, лёгка з імі растаемся. Напэўна, таму яны лёгка і вяртаюцца. Пазычаем тым, хто просіць. І як бы развітваемся з гэтымі грашыма, не чакаем і не патрабуем вяртання. Як ні дзіўна, амаль заўсёды вяртаюць! Ну і, вядома, даем міласціну. Каму - гэтым вартым жалю бамжам у пераходзе, якія ўсё роўна грошы прап'юць? Так, і ім таксама. Бывае, па 20, па 50 тысяч. Таму што міласціна - гэта адносіны паміж тым, які дае, і Богам, а не тым, каму падаюць. А Бог не падмане! Вяртаецца ў сто разоў, гэта дакладна!

Публікуем гісторыю, расказаную каталікамі "Камсамолцы" ў конкурсе для чытачоў, якія пішуць, колькі трацяць на дзяцей.

Нік Вуйчыч: Выбар залежыць ад цябе

Гнеў не з'яўляецца эмоцыяй, якая запраграмаваная дзейнічаць на працягу цэлых сутак. У такім выпадку наш арганізм нагадвае машыну, рухавік якой доўгі час працуе на максімуме і, у рэшце рэшт, можа адбыцца аварыя. Аб адносінах, якія дапамагаюць падняцца над цяжкімі абставінамі, піша Нік Вуйчыч.
Фрагмент кнігі «Без рук, без ног, без абмежаванняў»

Палітык стаў каталіком пасля духоўных разважанняў

Тоні Блэр, выконваючы абавязкі прэм'ера Вялікабрытаніі з 1997 па 2007 гады, юрыст, выпускнік Оксфардскага універсітэта і лідэр Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі з дзяцінства быў англіканцам. Аднак ягоная жонка Шэры Бут і іх чацвёра дзяцей былі каталікамі. З кожным годам Тоні Блэр ўсё часцей наведваў разам са сваёй сям'ёй каталіцкія храмы. Больш за тое, многія гады разам з імі прымаў Камунію. І ў 1996 годзе было неабходна ўмяшанне тагачаснага Вестмінстэрскага арцыбіскупа для таго, каб растлумачыць Тоні Блэру: ён як англіканец не мае права прымаць Цела Хрыстова ў каталіцкім храме.

Што рабіць, калі ўсё кепска, і навошта несці свой крыж?

Чаму Бог так дзіўна паводзіць сябе ў маім жыцці? Чаму няма таго «хлеба», які я хачу: няма добрага заробку, няма добрай працы, няма добрага мужа ці жонкі, няма добрых дзяцей або бацькоў? Чаму няма добрага здароўя, няма добрага ўрада і добрага святара? Чаму ўсё не так? Чаму заўсёды неспатольная смага: ужо ёсць пяць залатых кольцаў - але мала, дзве футра - і таксама мала. Чаму нішто матэрыяльнае не насычае сэрца? Чаму мяне не любяць так, як павінны любіць? Усё не так! Чаму я? Чаму такія цяжкасці на мяне зваліліся?

Гомельскія нэакатэхумены наведалі Каралеву Палесся (дададзены фота)

Раніцай 15 верасня выправіўся ў шлях да іконы Маці Божай Лагішынскай - Каралевы Палесся - аўтобус з Гомеля. У пілігрымку паехалі браты і сёстры з Нэакатэхуменальных суполак гомельскай рыма-каталіцкай парафіі.

Усё брыдкаслоўе - ад дэмана, а хрысціянін кажа чыста!

«Прывялі да Яго глухога, гугняўца, і прасілі Яго ўскласці на яго руку ... І адразу адкрыўся ў яго слых, і разамкнуліся повязі яго мовы, і пачаў гаварыць чыста». У сваім адказе на гэта Евангелле гомельскі пробашч айцец Славамір падкрэсліў: хрысціянін кажа чыста!

Гэта значыць, што брыдкаслоўе не павінна быць у нас на языку. - Усё брыдкаслоўе - ад дэмана. Гасподзь дае толькі добрыя словы. А, бывае, ідзеш па вуліцы і чуеш, як муж з жонкай - прыгожа апранутыя, з дзецьмі - звяртаюцца адзін да аднаго трохпавярховымі фразамі. Але ж нішто дрэннае ня можа ўвайсці ў нас, толькі калі не ляжыць у нашым сэрцы і не зыходзіць з яго. Таму звяртаемся да Хрыста, каб увайшоў у наша сэрца, асвяціў яго самыя цёмныя куткі, даў нам убачыць сябе ў праўдзе. Тое ж датычыцца і рабочых, зваршчыкаў, будаўнікоў, якія прывыклі размаўляць мацюкамі. Так не павінна быць! Калі ты хрысціянін, брыдкаслоўя няма на тваім языку.

Евангелле кажа нам і пра слых. Ён дадзены нам, каб слухаць Бога і адзін аднаго ў сям'і, на працы. І тыя, якіх Гасподзь паставіў начальнікамі, таксама павінны слухаць сваіх падначаленых, унікаць у іх праблемы, - дадаў святар.

Дзякуючы ахвяраванням, гомельскія дзеці з цяжкіх сем'яў добра адпачылі летам

Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» дзякуе ўсім, хто не застаўся абыякавы да правядзення акцый для дзяцей з малазабяспечаных, шматдзетных і няпоўных сем'яў.

Улетку для дзяцей было арганізавана шмат мерапрыемстваў. Гэта катанне на атракцыёнах у Цэнтральным парку і на цеплаходзе, наведванне кінатэатра і коннай школы з арганізаванай экскурсіяй і катаннем на конях. Для дзяцей таксама былі закуплены салодкія падарункі.

Дзякуючы ахвяраванням вернікаў, прыватных асоб, а таксама прыватных фірмаў была сабрана сума каля 3,5 мільёнаў рублёў. Асаблівую падзяку «Карытас» выказвае старшыні праўлення «Приорбанка» Сяргею Касцючэнка, які выдзяліў на мерапрыемствы для дзяцей 7 мільёнаў рублёў.

- Усе дзеці былі вельмі задаволеныя, атрымалі буру новых уражанняў і эмоцый, а таксама выдатны настрой і зарад энергіі на новы навучальны год, - кажуць супрацоўнікі Місіі. - Няхай Гасподзь дабраславіць вас і дасць у сто разоў больш за вашу дабрыню і міласэрнасць!

Гарызонты веры пашыраюць... сумневы!

Напэўна, гэта дзікавата прагучыць ад святара, але асабіста мая вера амаль заўсёды балансуе на мяжы сумневаў. І мне крыху смешна, калі апаненты-атэісты мяне хочуць у гэтым выкрыць, накшталт калючасцяў выказаць: «А-а-а!!! Гы-гы! Ды гэтыя папы самі ў Бога не вераць!»

Так, у мяне шмат сумневаў, і скажу больш: я даражу імі, бо яны робяць маю веру больш шчырай і глыбокай, а ў гэтым я дакладна не сумняваюся. Калі б не мае сумневы, я б і зараз быў упэўнены, што Бог - гэта такі дзядуля, які сядзіць на аблоках і карае грэшнікаў. У школе нас так вучылі верыць аб светапоглядзе хрысціян. Але я сумняваўся ў праўдзівасці гэтых сцвярджэнняў, і сумневы мяне ўратавалі. Калі б не сумненні, то хадзіў бы я ў Царкву два разы на год, памінаў бы гарэлкай памерлых сваякоў, запэўніваў бы сябе, што можна грашыць, бо Бог добры і ўсё даруе, і запаведзі - гэта для папоў, а мы людзі простыя, недасведчаныя , і нам усё можна.

Увогуле, гэты і іншыя наборы распаўсюджаных «ісцін» былі б заліты ў маю галаву, калі б не пакутаваў я сумненнямі. Але я сумняваўся ў правільнасці такіх палажэнняў настолькі, што стаў святаром. З усмешкай успамінаю аб сваіх рэлігійных пошуках і сумневах ў дзяцінстве, калі прасіў гіпатэтычнага Бога даць мне тут і цяпер у рукі марозіва, а калі марозіва не будзе, то значыць і Бога няма :) Калі гэта не працавала, то правакаваў Усявышняга на гнеў, паказваючы ў неба непрыстойны жэст і чакаючы пакарання. Логіка гэтага дзеяння была такая: калі Бог пакарае мяне, значыць Ён ёсць, а калі не пакарае, то няма :)

Чытайце далей на kp.by >>>

Subscribe to this RSS feed