Публічнае чытанне Бібліі ўслых не дазволілі ў Мінску
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (1)
Такую ініцыятыву вернікаў расцанілі як рэлігійную дзейнасць.
Юрысконсульт царквы евангелістаў "Новае жыцьцё" Сяргей Луканін звяртаўся ў Мінскі гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзенне мерапрыемства ў выглядзе публічнага чытання Бібліі. «Мэтай з'яўляецца папулярызацыя тэкстаў Святога Пісання, хрысціянскіх каштоўнасцяў. Дадзенае мерапрыемства не будзе з'яўляцца набажэнствам, не нясе мэтай адпраўленне рэлігійных абрадаў, здзяйсненне рэлігійных рытуалаў і цырымоній», - гаварылася ў заяве.
Акцыю планавалася правесці ў сталічным парку імя Горкага 20 лістапада. На працягу 45 хвілін Сяргей Луканін намерваўся чытаць Біблію ўслых. «З прычыны малой колькасці і мірнага характару правядзення мерапрыемства, у спецыяльным прыняцці мер па забеспячэнні грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні і ўборцы тэрыторыі неабходнасці не маецца. У выпадку немагчымасці правядзення мерапрыемства ва ўказаным месцы ў дадзены час, прашу паведаміць іншае месца і час, дзе я магу ў Мінску праводзіць аналагічнае мерапрыемства», - пісаў ініцыятар.
Адмоўны адказ прыйшоў за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама, першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Ігара Карпенкі.
«У Мінгарвыканкаме лічаць, што чытанне Бібліі ўслых - гэта рэлігійная дзейнасць, дазволеная толькі рэлігійным арганізацыям. Выходзіць, што чытаючы Біблію ўслых, хрысціянін парушае закон», - пракаментаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Сяргей Луканін.
Related items
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу