BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ватыкан крытыкуе палітыкаў Еўразвязу

Прэфект Папска дому, арцыбіскуп Георг Генсвайн, звярнуўся з крытыкай у бок палітыкаў Еўрапейскага Саюза па прычыне адсутнасці рэакцыі ва ўмовах ўсё большай колькасці нападаў на хрысціянскія каштоўнасці і сімвалы і актаў вандалізму ў адносінах да касцёльных будынкаў у Еўропе.

Асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI узначаліў у мінулую нядзелю св. Імшу падчас пілігрымкі швейцарскага аддзялення фонду “Дапамога Касцёлу у патрэбе” у бенедыктынскае абацтва ў Айнзідэльне, перад якой удзельнічаў у канферэнцыі на тэму хрысціян, якія пакутуюць за сваю веру ў Еўропе.

На думку арцыбіскупа Генсвайна, антысеміцкія або ісламафобскія дзеянні і заявы справядліва крытыкуюцца з боку СМІ і палітыкаў, але Еўропа павінна таксама праяўляць больш пільнасці ў дачыненні да нецярпімасці і дыскрымінацыі, з якімі сутыкаюцца хрысціяне. Ён спаслаўся на апошнюю справаздачу Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе на тэму злачынстваў на глебе нянавісці, якая паказвае, што хрысціяне часта становяцца ахвярамі гэтай з’явы.

“Дзе рэакцыя нашых палітыкаў?”, - спытаў арцыбіскуп. Паводле яго, у Еўрапейскім Саюзе расце ваяўнічы секулярызм, і некаторыя спрабуюць закрыць рот хрысціянам, спіхнуць рэлігію на абочыну, выступаюць супраць сям’і , якая з’яўляецца асновай грамадства. Еўрапейскі кантынент не зможа жыць, калі адрэжа сябе ад сваіх хрысціянскіх каранёў, таму што гэта пазбавіць яго душы, сказаў арцыбіскуп Генсвайн.

Ватыканскае радыё

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць