«Карытас-Міласэрнасць» працягне дапамогу афтальмалагічнаму аддзяленню гомельскай бальніцы
- Written by Алина Приходько
- Published in Карытас - Гомель
- Add new comment
У год бацькі наведваюць маленькіх пацыентаў больш за 3 тысяч разоў, а ўмоваў для зносін з дзіцем і лекарам пакуль няма.
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» працягне работу з дзіцячым афтальмалагічным аддзяленнем Гомельскай абласной клінічнай спецыялізаванай бальніцы. У прыватнасці, там плануецца адрамантаваць і ўладкаваць пакой сустрэч бацькоў з дзецьмі.
За апошнія 9 месяцаў 2014 года тут пралячылі 1100 чалавек, з іх 49 - з дзіцячых дамоў і 32 дзіцяці-інваліда па зроку. Па кансультацыі звярталася каля 8100 чалавек. Пры знаходжанні ў аддзяленні дзіцяці за 14 дзён бацькі наведваюць яго 3-4 разы, што ў год складае 3 - 3,5 тысяч наведванняў. Бацькам часта даводзіцца чакаць дзіцяці на калідоры. Таму бальніцы неабходны пакой для наведванняў, які таксама будзе выконваць інфармацыйныя функцыі па прафілактыцы пагаршэння зроку, лячэбнай гімнастыцы і лячэнні дзіцяці ў хатніх умовах. У дадзеным пакоі можна будзе і праводзіць кансультацыі з лекарам.
- Таму мы спадзяемся, што пры з'яўленні такога пакоя сустрэч будзе палепшана арганізацыя работы дзіцячага афтальмалагічнага аддзялення падчас знаходжання ў ім наведвальнікаў і дзяцей, а таксама сама праца персаналу, - адзначылі ў ДКМ «Карытас-Міласэрнасць».
Related items
-
Топ-5 фота і відэа Рарат – незвычайных Імшаў, якія пачаліся ў касцёлах
-
Тыдзень на волі, але без сувязі: беларускія святары застаюцца ў Ватыкане, аднаго з іх чакае новы суд
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў